Сусветны дзень турызму (World Tourism Day) заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе ў гонар прыняцця Статута арганізацыі (1970).
Мэтай свята з’яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.
Цікавы факт: першае ў свеце турыстычнае агенцтва адкрыта ў 1841 годзе Томасам Кукам у Англіі.
У Беларусі ў сферы турызму працуе 1315 арганізацый. У іх працуе амаль 248 тысяч чалавек (5,8% занятых у эканоміцы). У 2021 годзе яны прадставілі турыстычныя паслугі 1,7 мільёна чалавек.
Уздвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Адно з дванаццаці галоўных двунадзясятых святаў. На крыжы Пан наш Іісус Хрыстос прынес сябе ў ахвяру за грахі ўсяго свету.
Згодна народных уяўленняў, змеі ў гэты дзень ці то кладуцца спаць, ці то сыходзяць ў невядомыя чалавеку краіны.
Старыя людзі казалі, што калі на Уздвіжанне паспаць днём – змяя ўвесь год не кране. Надвячоркам нашыя продкі ладзілі “капусніцы”: вечарыны, дзе частавалі капуснымі пірагамі, танчылі і спявалі.
1533 год. Нарадзіўся Стэфан Баторы.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе.
Пры ім кожны трэці сойм праходзіў у Гародні, там жа ён меў і сваю рэзідэнцыю.
Памёр у Гародні. Адна з цэнтральных вуліц горада носіць яго імя.
1605 год. У бітве пад Кірхгольмам ў час вайны Рэчы Паспалітай і Швецыі (1600—1629) войска ВКЛ на чале з вялікімі гетманам Я. Хадкевіча нанесла паразу шведам.
У выніку была знятая аблога Рыгі, шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў.
Бітва ўваходзіць у цэлы шэраг знакамітых рэйтынгаў у сферы мілітарыі – у лік вядомых поўных перамог, славутых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ і ў лік бітваў, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.
1781 год. Дрысе нададзены герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж».
Дрыса вядома з 1386 года.
У 1962 годзе перайменавана ў Верхнядзвінск, хаця знаходзіцца ў сярэднім цячэнні Дзвіны. Гістарычны герб зацверджаны 26 ліпеня 2002 года як герб Верхнядзвінска.
1882 год. Нарадзіўся Міхал Кахановіч.
Беларускі грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст.
Працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта, адзін з арганізатараў, старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. У 1918 годзе яго руплівасцю Магілёў стаў адзіным губернскім горадам на Беларусі, які афіцыйна прызнаў Беларускую народную рэспубліку. Гэта адбылося на сходзе дэпутатаў грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў губернскай адміністрацыі 31 сакавіка 1918 году.
Потым ён – грамадскі дзеяч на Віленшчыне, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1919-1922). Як пасол сейму Польскай Рэспублікі адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа.
Аўтар успамінаў пра І. Луцкевіча. Быў рэпрэсаваны НКУС у 1933 годзе.
Праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча дагэтуль жывуць у Магілёве.
1906 год. Нарадзілася Ірына Ждановіч.
Беларуская артыстка. Прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатр ім. Я. Купалы. Народная артыстка. Рэжысёр.
У 11-гадовым узросце сыграла хлопчыка ў пастаноўцы «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, у 14 гадоў была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра.
Выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь А. Астроўскага, У. Шэкспіра, Г. Ібсена, Лопе дэ Вегі.
Значнае месца ў творчасці актрысы занялі ролі ў п’есах А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў», Максіма Горкага, В. Віткі, Л. Талстога.
1909 год. Нарадзіўся Лукаш Калюга (Кастусь Вашына).
Беларускі пісьменнік. З дзяцінства захапляўся краязнаўчай працай, запісваў народныя песні, фальклорныя творы. Яго матэрыялы атрымалі высокую ацэнку ў Інбелкульце.
Член літаратурнага аб’яднання «Узвышша». Аўтар апавяданняў, якія друкаваліся ў часопісах «Чырвоны сейбіт», «Узвышша», «Полымя», раманаў.
У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар».
Перакладчык шэрагу літаратурных твораў, у тым ліку рамана Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка».
Расстраляны ў 1937 годзе.
Беларускі географ, кліматолаг.
Першы беларускі доктар геаграфічных навук, прафесар.
Распрацоўшчык пытанняў па сельскагаспадарчай кліматалогіі, феналогіі, ахове прыроды, фізічнай геаграфіі Беларусі, меліярацыі Палесся.
Правеў кліматычнае раянаванне краіны.
1947 год. Нарадзіўся Уладзімір Міхнюк.
Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар.
Даследваў шматлікія праблемы гісторыі, гісторыі літаратуры Беларусі 1920-1930-х гг. Распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій, масонства ў Беларусі.
Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячаў К. Езавітава, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, А. Смоліча і іншых, пісьменнікаў.
1958 год. Памёр Аляксей Туранкоў.
Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў.
У 1941—1944 г. супрацоўнік Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску і выдавецтва К. Езавітава ў Рызе.
Вязень ГУЛАГу.
Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. Аўтар некалькіх опер, у тым ліку «Кветкі шчасця» (лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі), музыкі да многіх драматычных спектакляў («Пінская шляхта» і інш.) і кінафільмаў.
Аўтар апрацоўкі беларускіх народных песень.
1972 год. Нарадзілася Гвінет Пэлтроу.
Амерыканская актрыса і спявачка.
Уладальніца прэмій “Оскар”, “Залаты глобус”, “Эмі”.
Вядзе сваю радаслоўную ад вядомага равінскага роду Палтровіч з беларускага Навагрудку.
У публікацыі выкарыстаныя звесткі з рэсурсу «Вікіпедыя» і іншых адкрытых у інтэрнэце крыніцаў
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…