Навіны

Дзень у гісторыі. 24 траўня

24 мая – Дзень славянскай пісьменнасці. Дзень святых Мяфодзія і Кірылы, святых праваслаўнай і каталіцкай царквы, братоў-місіянераў, стваральнікаў стараславянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы.


24 мая 1377 года памёр вялікі князь (1345–1377) ВКЛ Альгерд (1296-1377), князь крэўскі і віцебскі, войскавод Вялікага Княства Літоўскага.

З 80 гадоў жыцця, кіраваў дзяржавай 32 гады. Бацька 12 сыноў. Сярод іх Ягайла, Андрэй Полацкі, Свідрыгайла, Скіргайла, Уладзімір. За часамі княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым удвая. Беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве, што забяспечыла рост эканомікі, развіццё культуры, умацаванне беларускай мовы, якая тады была афіцыйнай дзяржаўнай. У 2014 годзе Альгерду паставілі помнік у Віцебску.


24 мая 1706 года ў Магілёў увайшлі рускія войскі генерала Бауэра – саюзніка Рэчы Паспалітай у вайне са Швецыяй і сталі лагерам пад Машакоўскай гарой.

Ад 1706-1708 гг. у Магілёве знаходзіліся рускія военачальнікі: Меншыкаў, Брус, Бауэр, Галавін, Рапнін, Даўгарукі, Сініцкі, Галоўкін, Нотаў, Чамберс, Сініцкі. Іх атрады, як і 30–тысячнае войска татар, спустошылі горад і наваколлі рабаваннямі.

8 верасня 1708 г. на загад Пятра I горад быў спалены.


24 мая 1780 года ў Магілёве сустрэлася расейская самаўладца Кацярына ІІ з аўстрыйскім імператарам Іосіфа ІІ для абмеркавання другога падзелу Рэчы Паспалітай.

Іосіф прыехаў у Магілёў 23 мая. У гонар сустрэчы з Іосіфам, 29 мая на Саборнай плошчы Магілёва быў закладзены Іосіфаўскі кафедральны сабор. Сабор будаваўся з цэглы ў 1780-1998 гг. архітэктарам Мікалаем Львовым у класіцыстычным стылі. Адзін з найбольш ранніх помнікаў класіцызму ў культавай архітэктуры Беларусі.

Зруйнаваны ў 1937 годзе, бо «не ўпісваўся» у архітэктуру будучай сталіцы БССР. На яго месцы пабудавалі гатэль «Дняпро».

У кастрычніку 2011 года намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва.


24 мая 1863 года расейцамі ў Вільні расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі (1810-1863). Ён зачытаў у Ваверскім касцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфест паўстання, вядомага, як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.


24 мая 1891 года ў Менску арганізавана першая публічная выстава выяўленчага мастацтва, на якой былі прадстаўленыя амаль 100 работ мясцовых мастакоў.


24 мая 1917 года заснавана першая беларуская газета ў Мінску «Грамада» – орган Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Выдавалася да 11 чэрвеня (4 нумары). Рэдагаваў выданне – ураджэнец вёскі Бацэвічы (зараз Клічаўскі раён), географ, грамадскі дзеяч Аркадзь Смоліч.


24 мая 1918 года Народны Сакратарыят БНР пастанавіў выдаткаваць 5000 рублёў на выданне штотыднёвай газеты ў Магілёве.


24 мая 1918 года першай на тэрыторыі Беларусі, у Магілёве створана губернская ЧК па барьцьбе з сабатажам і контррэвалюцыяй. ЧК размясцілася ў будынку Архіерэйскага палаца.

Пачынаюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў.


24 мая 1956 года ў швейцарскім Лугана прайшоў першы конкурс песні «Еўрабачанне», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Бельгіі, Нідэрландаў, Італіі, Люксембурга, Францыі, ФРГ, Швейцарыі. Да конкурсу дапускалася толькі сольнае выступленне выканаўцаў.

Беларусь удзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 2004 па 2019 год. Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін» з песняй «My Galileo» (10 балаў і 19-е месца ў паўфінале). Найлепшы вынік меў Дзмітрый Калдун. У 2007 годзе ў яго было 6 месца ў фінале.

За ўсю гісторыю ўдзелу Беларусь кваліфікавалася ў фінал усяго толькі 6 разоў і толькі аднойчы ўвайшла ў дзясятку найлепшых у фінале (2007).

У сакавіку 2021 годзе Беларусь дыскваліфікавалі з-за палітычнага падтэксту ў песні «Я навучу цябе» гурта «Галасы ЗМеста». 28 мая 2021 г. Еўрапейскі вяшчальны саюз пазбавіў членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі з-за пытанняў адносна правоў чалавека ў краіне на фоне пераследу апазіцыі.

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024