Запалкі прыналежаць да ліку самых дзіўных вынаходстваў чалавечага розуму. Старажытныя людзі здабывалі агонь трэннем. У сярэднявеччы для гэтай мэты з’явілася крэсіва.
У канцы XVIII стагоддзя хімік Клод Бертоле даказаў, што полымя можа быць вынікам хімічнай рэакцыі. У прыватнасці, калі капнуць сернай кіслатой на хлорнаватыста-кіслы калій (берталетаву соль), узнікне полымя.
У 1805 годзе французскі хімік Жан Шансель вынайшаў першыя запалкі, якія самазапальваюцца – драўляныя палачкі з галоўкай з сумесі серы, берталетавай солі і кінавары. У сонечнае надвор’е такая запалка запальвалася пры дапамозе дваякавыпуклай лінзы, а ў іншых выпадках – пры судотыку з кропелькай канцэнтраванай сернай кіслаты. Першая мануфактура па вытворчасці такіх небяспечных запалак была зарэгістраваная ў Вене ў 1813 годзе.
У 1847 годзе аўстрыйскі хімік Антон Шрэтэр адкрыў неатрутны аморфны чырвоны фосфар. З гэтага часу ўзнікла жаданне замяніць ім небяспечны белы фосфар.
Нямецкі хімік Рудольф Бетгер прыгатаваў сумесь з серы і берталетавай солі, змяшаўшы іх з клеем, і нанёс яе на лучынку, якая была пакрытая парафінам. Лучынка запальваліся ад трэння аб шурпатую паверхню з асаблівым складам. Бетгер запатэнтаваў сваё вынаходства, якое зацікавіла шведскіх прамыслоўцаў братоў Лундстрэмаў. Яны ўдасканалелі тэхналогію і зрабілі бяспечныя “шведскія” запалкі. Такія запалкі вырабляюцца і зараз.
Па стану на 1913 год у Беларусі працавала 10 запалкавых фабрык, у тым ліку «Прагрэс-Вулкан», «Вікторыя» у Барысаве, «Бярэзіна» ў Нова-Барысаве, «Везувій» у Нова-Беліцы, «Маланка» ў Мазыры, фабрыкі ў Пінску. Напярэдадні II Сусветнай вайны БССР вырабляла 26% запалак СССР.
У апошнія дзесяцігоддзі запалкі выраблялі «Барысаўдрэў», «Гомельдрэў» і «Пінскдрэў».
Ветурач з Горацкага раёна Канстанцін Станкевіч сабраў больш за 7 300 запалкавых скрыначак. У іх запалкі – маленькія, вялікія, квадратныя і трохкутныя, газавыя, спіртавыя, паляўнічыя, камінныя, цыгарныя, турыстычныя і калекцыйныя. Сваю калекцыю ён падарыў музею Дома культуры аграгарадка Аўсянка.
Вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Вялікі гетман літоўскі (1497–1500, 1507–1530). Выдатны палкаводзец, здабыў перамогу ў 63 бітвах, у тым ліку пад Оршай (1514).
Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў маскоўска-літоўскай вайне (1492–1494). Паводле Попісу 1528 года, выстаўляў са сваіх зямель 426 вершнікаў, то бок меў каля 41 000 падданых.
Апякун праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы.
Валодаў 91 горадам і мястэчкам, у тым ліку на Магілёўшчыне – часткай Глуска, Раманава, Копысем і Баранню.
Бацька Ільі і Канстанціна-Васіля Астрожскіх.
Памёр 21 верасня 1530 года ў Тураве. Пахаваны ў Кіева-Пячорскай лаўры.
У яго гонар названы вуліца ў Дняпры (Украіна), украінская 30-я асобная механізаваная брыгада, Літоўска-польска-украінская брыгада.
Вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, доктар медыцыны. Стольнік літоўскі, райчы літоўскі, падчашы, надворны і вялікі маршалак літоўскі, стараста ваўкавыскі, шарашоўскі, вялёнскі, мсцібаўскі, навамлынскі, дынемундскі, арандатар ялоўскі і курылоўскі. Барон Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Падарожнік па Еўропе. Ганаровы грамадзянін Венецыі.
Герой Лівонскай вайны – ваяваў у войсках свайго бацькі, полацкага ваяводы М. Дарагастайскага, і на чале ўласнай харугвы.
Непахісны абаронца свабод пратэстантаў.
Аўтар працы (4 кнігі) энцыклапедычнага зместу пра коней, па конегадоўлі, коннай яздзе, ветэрынарыі – «Гіпіка», эпіграм, вершаў, зборніка вершаў, прозы, перакладаў з лацінскай і грэцкай мовы.
Эпісталярная спадчына вялікага маршалка літоўскага – лісты да Радзівілаў, Я. Хадкевіча, Я. Замойскага, Жыгімонта Вазы, князя Е. Чартарыскага, кальвінскага дзеяча П. Гарайскага і іншых сучаснікаў – захоўваецца ў некалькіх польскіх буйных бібліятэках і архівах. Гэтыя лісты з’яўляюцца цэнным сведчаннем эпохі, асаблівасці тагачаснай мовы.
Памёр 3 жніўня 1615 года.
Яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. У раманах «Сэндэр Бланк і яго сямейка», «Стэмпеню», «Ёселе-салавей», «Патоп», «Блукаючыя зоркі», аўтабіяграфічнай кнізе «3 кірмашу», аповесцях, п’есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур.
У 1908 і 1914 гадах наведаў Беларусь. Яго выступленне ў Баранавічах адлюстравана ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».
На беларускую мову яго творы перакладалі З. Бядуля, А. Васілевіч, Ю. Канэ, В. Рубінчык, У. Саламевіч, Г. Шупенька і іншыя.
Памёр ў Нью-Ёрку 13 мая 1916 года.
Каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец. Доктар тэалогіі.
Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме. З 1927 года служыў у Заходняй Беларусі, Вільні, Коўна, выкладаў Закон Божы ў розных школах горада, у тым ліку ў Віленскай беларускай гімназіі.
У віленскім касцёле Святога Мікалая часта адпраўляў набажэнствы для беларусаў і велікодныя рэкалекцыі для вучнёўскай моладзі, апекаваўся скаўтынгам у беларускай гімназіі, працаваў у камісіі дапамогі беларускай студэнцкай моладзі, займаўся выдавецкай дзейнасцю.
Сумесна з Я. Найдзюком, выдаў на свой кошт тры зборнікі М. Машары, творы Вінцука Адважнага, фінансаваў выпуск часопіса для дзяцей «Пралескі». Друкаваўся ў беларускіх часопісах.
Падчас нямецкай акупацыі быў святаром у мінскім касцёле святых Сымона і Алены, займаўся рамонтам касцёлаў, арганізаваў беларускае каталіцкае душпастырства, пачаў выдаваць беларускамоўную каталіцкую літаратуру.
Арыштаваны паліцыяй 15 снежня 1941 года падчас канферэнцыі беларускіх школьных інспектараў у Мінску. Дакладная дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.
Беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры.
Настаўнічаў на Міншчыне, з 1939 да 1945 года служыў у арміі, удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях па вызваленню СССР і Еўропы ад фашысцкіх захопнікаў.
Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», «Літаратуры і мастацтве», у «Литературной газете», у Дзяржаўным выдавецтве БССР, часопісе «Полымя», у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, паэм, сатырычных твораў, кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма», твораў для дзяцей, перакладаў на беларускую мову рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, такіх як «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тарас Бульба» М. Гогаля, «Брэсцкая крэпасць» С. Смірнова і іншых.
Многія яго вершы пакладзены на музыку, напрыклад, вядомая «Радзіма мая дарагая». Аўтар шэрагу лібрэта опер на музыку Ю. Семянякі.
Памёр 4 студзеня 1983 года.
Беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры, прафесартБеларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Працавала ў інстытуце «Мінгарпраект», Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў 1950-х гадоў.
Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве, падручнікаў «Каларыстыка», «Колеразнаўства», «Вучэнне аб колеры», «Колер у выяўленчым мастацтве».
Яе вучнямі былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры У. Цэслер, Г. Балаш, С. Кірушчанка і іншыя.
Памерла 23 снежня 2022 года ў Мінску.
Пад час агульнагарадскога святкавання «Провадаў зімы» на пешаходным мосце праз Сож утварыўся людскі затор, які прывёў да цісканіны, ускладненай галалёдзіцай. Па афіцыйных звестках у выніку цісканіны і падзення сур’ёзныя траўмы атрымалі 12 чалавек, у тым ліку 3 дзіцяці.
Па ўспамінах відавочцаў, на мосце было чутно храбусценне костак, бо людзей натоўп прыціскаў да парэнчаў. Народная пагалоска расказвала пра падзенне на сожскі лёд праз парэнчы некалькіх чалавек і нават дзіцячых вазкоў. Парадак на мосце быў адноўлены пасля прыцягнення дадатковых сіл міліцыі з іншых заслонаў, а пацярпелыя атрымалі медычную дапамогу.
Яго дыяметр складаў 12 сантыметраў. На дыску была запісана Дзявятая сімфонія Бетховена. Працягласць запісу, што быў выкананы лазерам і счытваўся лазерным прайгравальнікам, складала 74 хвіліны. Для таго часу гэта была сапраўдная сенсацыя. Да шараговых карыстачоў CD дайшлі куды пазней, а ў якасці штатнай прылады на персанальных кампутарах яны з’явіліся толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў.
Беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Вядомы таксама як Дзядзька Рыгор. Апошні, хто атрымаў званне «Народны паэт Беларусі».
Адзін са стваральнікаў, прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, член Сойма БНФ, сукіраўнік Беларускага Фонду Сораса, суарганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць (2000 год).
Аўтар вершаў, паэтычных кніг, 100 зборнікаў, сатырычных і гумарыстычных твораў, эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, шаржаў, перакладаў, твораў для дзяцей, кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша», кнігі «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» (лепшая кніга 2013 года па версіі газеты «Наша Ніва»).
Перакладаў на беларускую мову Я. Райніса, Гарсія-Лорку, І. Драча, Г. Містрал, Амара Хаяма, «Слова пра паход Ігараў», Яна Паўла II, У. Шэкспіра, Дж. Байрана, П. Неруду, А.Міцкевіча і іншых.
Песні на яго вершы напісалі А. Камоцкі, І. Барсукоў, Г. Вагнер, З. Галубіцкая, Я. Глебаў, У. Журовіч, М. Наско, Дз.Смольскі, М. Хаўхлянцаў і іншыя.
Узнагароджаны ордэнамі СССР, Латвіі, медалем Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. У 2006 годзе быў намінантам на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Яму прысвечана аповесць «Ладдзя Роспачы» У. Караткевіча.
У яго гонар устаноўлены мемарыяльная дошка ў Мінску, помнік ва Ўшачах.
Беларускі археолаг, гісторык-медыявіст. Доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Лаурэат Дзяржаўнай прэміі. Заснавальнік ландшафтнай “школы Ісачанкі”.
Даследчык старажытных гарадоў Полацкай зямлі, вытокаў беларускай народнасці. Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук.
Аўтар амаль 500 прац.
Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій.
Сусветна вядомы фізіка-географ, ландшафтазнаўца, картограф, Ганаровы член Рускага, Славацкага геаграфічнага таварыстваў, доктар геаграфічных навук, прафесар, галоўны рэдактар “Известия РГО” (2002 – 2018).
У дзяцінстве захапляўся кнігамі пра вандроўкі і беларускай літаратурай, вельмі любіў прыгодніцкія кнігі Янкі Маўра, у тым ліку “Беларускія рабінзоны”. Сабраў прыстойную бібліятэчку беларускіх пісьменнікаў, якая загінула падчас вайны.
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у якім прапрацаваў ўсё жыцце: выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі, лабараторыі ландшафтнага і тэматычнага картаграфавання НДІ геаграфіі СПбДУ.
У 1957–1959 гадах выкладаў у Пекінскім універсітэце і ўніверсітэце імя Сун-Ятсена (Гуанчжоў) і вывучаў ландшафты Кітая, заснаваў ландшафтна-геаграфічную палявую станцыю ў правінцыі Гуандун. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку больш за 30 манаграфій, шматлікіх падручнікаў.
Яго экспедыцыйнымі даследаваннямі ахоплены Усходняя Арктыка, Урал, Еўрапейская Расія, Прыбалтыка, Палессе, Кітай. Ён распрацаваў агульныя заканамернасці фізіка-геаграфічнай дыферэнцыяцыі ландшафтаў, прынцыпы і метады іх класіфікацыі, картаграфавання.
Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…