Дзяды. У балтаў і славян – дзень ушанавання памерлых.
Гэта назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы года ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы.
Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя.
Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.
У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў
69 год да нашай эры. Нарадзілася Клеапатра.
Апошняя царыца эліністычнага Егіпту з македонскай дынастыі Пталямеяў (Лагідаў). Кіравала Егіптам 22 гады сумесна са сваімі мужамі, а затым стала незалежнай царыцай краіны аж да заваёвы яе рымлянамі,. Клеапатра скончыла жыццё самагубствам, каб не стаць палонніцай Актавіяна Аўгуста.
Клеапатра стала адным з найболей папулярных антычных персанажаў у кінафільмах і літаратурных творах.
Загінула 12 жніўня 30 года да н.э.
1717 год. Нарадзіўся Кароль Вырвіч. Гісторык, географ, педагог.
Выкладаў у Пінскім, Навагрудскім калегіумах, у 1762-1776 гадах узначальваў Варшаўскі калегіум.
Аўтар абагульняючых прац «Сучасная геаграфія», «Усеагульная геаграфія», «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў», падручніка «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі».
Адмоўна ставіўся да традыцыйнага разумення гісторыі як гісторыі палітычных падзей і войнаў. Гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы. Падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу.
1836 год. Нарадзіўся Міхал Андрыёлі.
Беларускі і польскі ілюстратар і мастак.
Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў, ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута. Быў арыштаваны і адбываў пакаранне ў Рызе. Пасля вызвалення жыў ў Лондане, Парыжы.
Па вяртанні на радзіму, зноў схоплены і сасланы ў Вятку (1868-1871), дзе распісваў храмы, вучыў рускіх мастакоў В. Васняцова, А. Васняцова.
Ілюстратар часопісаў «Tygodnik Ilustrowany», «Kłosów», кніг А.Міцкевіча, Ю. Славацкага,У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і іншых, падручнікаў гісторыі, даведнікаў, стваральнік гістарычных кампазіцый «Гедзімін будуе Віленскі замак», «Смерць Кейстута».
Аўтар кардонаў для альбома «Жанчыны рускіх пісьменнікаў» і вялікага цыклу па матывах твораў А.Міцкевіча,
Аўтар маляўнічых партрэтаў, шматлікіх малюнкаў, рэлігійных кампазіцый, у прыватнасці, карцін для касцёлаў у Коўна.
1870 год.Нарадзіўся Язэп Стаброўскі.
Вучоны-археолаг, краязнавец, філосаф і вынаходнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны, палкоўнік.
Займаўся гісторыяй і археалогіяй Беларусі, праводзіў раскопкі, збіраў калекцыі кніг і археалагічных знаходак.
Стварыў краязнаўчы музей у Слоніме (1929).
За апякунскую дзейнасць і мецэнатства ўзнагароджаны польскім «Залатым крыжам заслугі». Пасля далучэння Слоніма да БССР, бясплатна перадаў свой музей гораду разам з усёй калекцыяй у 5 тысяч экспанатаў, стаў дырэктарам установы.
У 1948 годзе звольнены з пасады дырэктара музея, бо не адпавядаў “идеологическому мировоззрению”, “ требованиям советского музея”.
Памёр ў беднасці і забыты мясцовымі ўладамі 15 студзеня 1968 года.
Яго імя носіць Слонімскі краязнаўчы музей. У 2002 годзе на будынку музея адкрыта мемарыяльная дошка.
1903 год. Памёр Адам Плуг.
Беларускі пісьменнік і журналіст.
За ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях быў зняволены (1864-1866).
Працаваў у выданнях «Kłosy», «Wędrowiec», «Kurier Warszawski», галоўным рэдактарам «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Аўтар шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь.
Пісаў на беларускай мове апавяданні, легенды, вершы. Аўтар прац пра У.Сыракомлю, С. Манюшку, В. Дуніна-Марцінкевіча, з якімі сябраваў.
Перакладчык на польскую мову твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, Г. Гейнэ, В. Гюго, А. Пушкіна, У. Шэкспіра.
1906 год. Нарадзіўся Дзмітрый Бяляцкі.
Беларускі медык і навуковец, дзяржаўны дзеяч. Арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР.
Галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР (1937-1941), намеснік міністра аховы здароўя БССР (1943-1959), загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медінстытута.
Аўтар больш за 300 навуковых прац па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны.
1909 год. Нарадзіўся Максім Лужанін (Аляксандр Каратай).
Беларускі пісьменнік, кінадраматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы.
У 1933 годзе быў рэпрэсаваны. Вязень ГУЛАГу.
Пасля вайны працаваў у газеце «Звязда», часопісе «Вожык», галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1967-1972).
Аўтар двух дзясяткаў зборнікаў і кніг вершаў, паэм, прозы, гумару. Выступаў як крьггык і публіцыст.
Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым).
На беларускую мову пераклаў асобныя творы рускіх класікаў, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.
1930 год. Нарадзіўся Аляксандр Баршчэўскі.
Беларускі літаратуразнаўца, перакладчык і фалькларыст. Псеўданім Алесь Барскі. Доктар філалагічных навук. Ганаровы доктар БДУ.
Выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўнік Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», аддзялення Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце, старшыня Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.
Аўтар многіх кніг, паэтычных зборнікаў, перакладаў.
Складальнік, аўтар прадмовы і біяграфічнага артыкула да кнігі Я. Купалы «Выбраныя паэтычныя творы». Збіральнік беларускага фальклора Беласточчыны.
Памёр 28 сакавіка 2022 года.
1959 год. Памёр Аляксандр Орса. Беларускі педагог і грамадска-культурны дзеяч, педагог.
Міністр асветы БНР. Адзін з заснавальнікаў Беларуска-амерыканскага задзіночання, стваральнік першай парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, Беларускага інстытута навукі і мастацва, арганізатар першых беларускіх школ у Нью-Ёрку.
Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.
1974 год. Нарадзіўся Руслан Салей.
Беларускі хакеіст, абаронца.
Хакейную кар’еру пачынаў у Беларусі. У 1996 годзе быў запрошаны у каманду «Анахайм Майці Дакс». У 2003 годзе першым з беларускіх гульцоў дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі. Гуляў за каманды «Фларыда Пантэрз», «Каларада Эвеланш», «Дэтройт Рэд Уінгз», яраслаўскі «Лакаматыў» (КХЛ).
Загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем.
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…