Сёння, 27 кастрычніка надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішні час месцамі чакаецца галалёд, слабы туман. Тэмпература паветра днём складзе ад 0°С да +5°С.
28 кастрычніка, у суботу надвор’е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Карпат праз паўднёвы ўсход Беларусі на Бранскую вобласць. Будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца ападкі – дождж, мокры снег. Ноччу па паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі – дождж, мокры снег). Магчымы слабы галалёд на дарогах. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе каля +6°С, днём +4 – +5°С.
29 кастрычніка Беларусь апынецца ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе, у дзённыя гадзіны адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з Польшчы. Будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі – мокры снег, дождж. Уначы і раніцай – слабы туман і галалёд. Вецер ноччу няўстойлівы, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад каля +2°С, днём каля +3°С.
Фота: mogilev.media
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…