Навіны

Дажджы, ветрана, днём да +24°С – прагноз на апошні рабочы тыдзень ліпеня

На працягу апошняга тыдня ліпеня ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае з дажджамі, умерана цёплае надвор’е. Пад фініш тыдня панізяцца начныя тэмпературы, ўзмацняцца вятры да 7-11 м/с.

Будуць пераважаць вятры паўднёва-заходнія і паўночна-заходнія. Сярэднія сутачныя тэмпературы каля +20°С. 

Удзень да +21 +24°С, начныя тэмпературы ад +10 да +15°С. Працягласць дня змяншаецца ўжо па 3 хвіліны, да 15:59 у пятніцу. У канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 5:06, зойдзе ў 21:05.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 24 ліпеня. У ноч з нядзелі на панядзелак да +13°С, раніцай да +18°С, удзень +24°С, увечары да +20°С. На працягу сутак будзе даждлівае надвор’е. Вятры на працягу сутак паўднёва-заходнія, хуткасць да 3-5, месцамі пры парывах да 7 м/с. Месяц расце. Геамагнітнае поле спакойнае.

У аўторак, 25 ліпеня, на працягу сутак захаваецца дажджлівае надвор’е. Будуць панаваць паўднёвыя і паўднёва-заходнія  вятры, хуткасцю да 3-4 м/с. Уноч і ўранні каля +15 +17°С, днём тэмпература вырасце нязначна – да рыскі +21°С. Да вечара слупок тэрмометра утрымаецца на адзнаке не ніжэй за +18°С. Месяц расце. Геамагнітнае поле неспакойнае.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 26 ліпеня, ноччу і ў першай палове дня прагназуецца пераважна воблачнае без ападкаў надвор’е, у другой палове на значнай тэрыторыі вобласці прагназуюцца дажджы. Ноччу і ўранні да +14°С, у другой палове дня да +24°С. На працягу сутак прагназуюцца заходнія і паўночна-заходнія вятры, іх хуткасць да 3-6 м/с. Месяц расце.

У чацвер, 27 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночных напрамкаў хуткасцю 1-3 м/с. Ноччу і ўранні да +12°С, у абед і на працягу другой паловы дня +18°С. Растучы месяц.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 21 ліпеня, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у ноч і ўранні даждлівае надвор’е, у другой палове дня – воблачна, пераважна без ападкаў. Чакаецца панаванне паўночна-заходніх вятроў хуткасць якіх вырасце да 7-11 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +11°С, удзень і ўвечары да +21°С. Месяц расце.

Фота з адкрытых крыніц

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024