Будуць пераважаць вятры паўднёва-заходнія і паўночна-заходнія. Сярэднія сутачныя тэмпературы каля +20°С.
Удзень да +21 +24°С, начныя тэмпературы ад +10 да +15°С. Працягласць дня змяншаецца ўжо па 3 хвіліны, да 15:59 у пятніцу. У канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 5:06, зойдзе ў 21:05.
Сінаптычны прагноз на панядзелак, 24 ліпеня. У ноч з нядзелі на панядзелак да +13°С, раніцай да +18°С, удзень +24°С, увечары да +20°С. На працягу сутак будзе даждлівае надвор’е. Вятры на працягу сутак паўднёва-заходнія, хуткасць да 3-5, месцамі пры парывах да 7 м/с. Месяц расце. Геамагнітнае поле спакойнае.
У аўторак, 25 ліпеня, на працягу сутак захаваецца дажджлівае надвор’е. Будуць панаваць паўднёвыя і паўднёва-заходнія вятры, хуткасцю да 3-4 м/с. Уноч і ўранні каля +15 +17°С, днём тэмпература вырасце нязначна – да рыскі +21°С. Да вечара слупок тэрмометра утрымаецца на адзнаке не ніжэй за +18°С. Месяц расце. Геамагнітнае поле неспакойнае.
У сярэдзіне рабочага тыдня, 26 ліпеня, ноччу і ў першай палове дня прагназуецца пераважна воблачнае без ападкаў надвор’е, у другой палове на значнай тэрыторыі вобласці прагназуюцца дажджы. Ноччу і ўранні да +14°С, у другой палове дня да +24°С. На працягу сутак прагназуюцца заходнія і паўночна-заходнія вятры, іх хуткасць да 3-6 м/с. Месяц расце.
У чацвер, 27 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночных напрамкаў хуткасцю 1-3 м/с. Ноччу і ўранні да +12°С, у абед і на працягу другой паловы дня +18°С. Растучы месяц.
У апошні дзень працоўнага тыдня, 21 ліпеня, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у ноч і ўранні даждлівае надвор’е, у другой палове дня – воблачна, пераважна без ападкаў. Чакаецца панаванне паўночна-заходніх вятроў хуткасць якіх вырасце да 7-11 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +11°С, удзень і ўвечары да +21°С. Месяц расце.
Фота з адкрытых крыніц
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…