Навіны

«Цана ж не «узлятае», як на прадукты ў крамах». Аўтамабілісты пра «стратэгію 2 капеек» Белнафтахіму

У Беларусі кошт бензіну, як у Эфіопіі, дарэчы.

“Юбілейныя” 30 капеек

Аўтамабільнае паліва даражэе на 2 капейкі 15 раз з пачатку году. За гэты час цана вырасла на «юбілейныя» – 30 капеек

Стратэгію павольнага павышэння цаны Белнафтахім сёлета аднавіў 1 сакавіка. Летась паліва рэгулярна даражэла на 1 капейку.

Ад сёння, 7 чэрвеня, аўтаўладальніку трэба будзе заплаціць за 1 літар:

АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 30 капеек;

АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 40 капеек;

АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 62 капейкі;

дызель – 2 рублі і 40 капеек.

Ці шмат ўладальнікаў паставілі свае машыны па павышэнні цэнаў на бензін у гараж?

У прыватных гутарках чарговае павышэнне цаны на паліва аўтамабілісты каментуюць стрымана. Іх супакойвае, што кошты на патрэбны для машыны «тавар» не «узлятаюць», як на прадукты ў крамах. Многія прызнаюцца, што бюджэт ад новых «2 капеек» асабліва не пацярпець.

«Такога падаражэння нават, каб не сказалі, не заўважыў бы. Ці шмат хто праз падаражэнне паліва паставіў сваю машыну ў гараж, бо не пацягнуў яго», – адзначае адзін з уладальнікаў аўто на прыгараднай запраўцы.

Чаму не павышаць, калі ёсць магчымасць

Эксперты, да якіх звярнуўся Магілёў.media каментуюць стратэгію «2 капеек», як неабходнасць пакрыцця затрат, звязаных з паніжэннем цаны для канкурэнтаздольнасці паліва на замежных рынках.

На іхную думку па ўвядзенні санкцыяў супраць Беларусі такія захады працягваюцца, нібы, па інерцыі. Калі ёсць магчымасць зарабляць, то чаму ёю не скарыстацца, адзначаюць яны.

Беларусь па кошце бензіну побач з Эфіопіяй

Нашы калегі з інтэрнэт-рэсурса Officelife.media адзначаюць  тым часам, што сярэдняя цана бензіну ў свеце складае 1,41 долар ЗША за літр. Заможныя краіны падтрымліваюць больш высокія кошты, а бедныя, якія здабываюць і экспартуюць нафту – выстаўляюць значна ніжэйшыя цэны.

У апошнім рэйтынгу таннасці бензіну GlobalPetrolPrices, заўважае выданне, Беларусь мела 24-ы радок з паказчыкам коштам за літар 0,705 долараў ЗША. Блізшы нам сусед у рэйтынгу – Эфіопія. Там бензін каштуе 0,710 долараў за літар.

 

 

Апошнія навіны

На трасе Мінск-Магілёў легкавушка разбілася аб лася

Рэдкі выпадак аварыі на трасе М4 з удзелам жывёлы адбыўся ноччу 28 красавіка. Жыхар Чэрвенскага раёна, едучы…

29 красавіка, 2024

У Быхаве мужчына прабраўся ў нежылы дом і загінуў на пажары

Трагедыя адбылася вечарам 26 красавіка ў Быхаве на вуліцы Шчорса. Тут загарэўся нежылы дом, а…

29 красавіка, 2024

Кіберпартызаны атрымалі дадзеныя пра 40 000 даносчыкаў КДБ

“Суполка ананімных хактывістаў” паведаміла пра ўзлом сайта КДБ 26 красавіка. Яны заявілі, што афіцыйны сайт…

28 красавіка, 2024

В Польшу со своими гробами – размышления эмигранта

Прочитал в «Фэйсбуке» пост минчанки, которая живет в Польше. Девушка пишет, что ее родственники беспокоятся…

28 красавіка, 2024

В Кричеве ищут директора сельхозпредприятия

Готовы предоставить жилье в центре города и обещают большую зарплату.  Жилье в центре городу и…

28 красавіка, 2024

Мой личный Чернобыль. Трагедия глазами одного человека

Мне кажется, что чернобыльскую беду можно разделить на общую и личную. С одной стороны авария…

26 красавіка, 2024