У Свеце

«Бізнес у Расіі больш не ўстойлівы». Амерыканскі вытворца ліфтаў сыходзіць з расійскага рынку

Кампанія OTIS  прадае 100% сваёй долі ў расійскім бізнесе расійскай кампаніі Ice Development. Пагадненне ўжо заключанае, а сама здзелка мае завяршыцца бліжэйшым часам.


Кампания OTIS мае ў Расіі 50 рэгіянальных цэнтраў і  тры вытворчасці: у Санкт-Пецярбургу, Шчарбінцы і Маскве. На расійскіх прадпрыемствах кампаніі працуе каля 3000 супрацоўнікаў. Штодня ліфты OTIS перавозяць у Расіі каля 6 мільёнаў пасажыраў


«Уважліва разгледзеўшы глабальныя наступствы і наступствы крызісу ды гуманітарнай трагедыі ва Усходняй Еўропе, уключаючы збоі ў ланцужку паставак і ўзмацненне правілаў, мы вызначылі, што права ўласнасці OTIS«Бізнес у Расіі больш устойлівы». Амерыканскі вытворца ліфтаў сыходзіць з расійскага рынку. на наш бізнес у Расіі больш не ўстойлівы», – тлумачыць продаж расійскага бізнесу кампанія OTIS .

У паведамленні на сайце кампаніі гаворыцца, што рашэнне аб згортванні дзейнасці ў Расіі адбылося пасля таго, як у сакавіку быў спынены прыём новых заказаў на абсталяванне.

«Продаж бізнесу забяспечыць больш пэўную будучыню мясцовым калегам, кліентам і акцыянерам OTIS», – адзначана ў паведамленні.

Ice Development, якой OTIS прадае бізнес, расійская інвестыцыйная кампанія, якая спецыялізуецца на сектары нерухомасці і курыруе буйнамаштабнае жыллёвае будаўніцтва, уключаючы праекты рэстаўрацыі будынкаў.

Па перадачы права ўласнасці Ice Development разлічвае аднавіць вытворчасць на пляцоўцы OTIS у Санкт-Пецярбургу пад новым брэндам.

Афармленне здзелкі адбываецца з дазволу расійскіх нарматыўных органаў.

фота: ancb.ru

Апошнія навіны

Тридцать четыре кричевлянина могут быть выселены из своих квартир

Задолженность по «коммуналке» есть у 1157 жителей Кричева. Им вручили предупреждения. Общий долг кричевлян за…

29 красавіка, 2024

Даже в дружеской, непринужденной обстановке Хотимского председателя никак не отпускает ВНС

На мероприятии, посвященном 1 мая и прошедшем в апреле, в Хотимске собрались молодые работники АПК…

29 красавіка, 2024

На трасе Мінск-Магілёў легкавушка разбілася аб лася

Рэдкі выпадак аварыі на трасе М4 з удзелам жывёлы адбыўся ноччу 28 красавіка. Жыхар Чэрвенскага раёна, едучы…

29 красавіка, 2024

У Быхаве мужчына прабраўся ў нежылы дом і загінуў на пажары

Трагедыя адбылася вечарам 26 красавіка ў Быхаве на вуліцы Шчорса. Тут загарэўся нежылы дом, а…

29 красавіка, 2024

Кіберпартызаны атрымалі дадзеныя пра 40 000 даносчыкаў КДБ

“Суполка ананімных хактывістаў” паведаміла пра ўзлом сайта КДБ 26 красавіка. Яны заявілі, што афіцыйны сайт…

28 красавіка, 2024

В Польшу со своими гробами – размышления эмигранта

Прочитал в «Фэйсбуке» пост минчанки, которая живет в Польше. Девушка пишет, что ее родственники беспокоятся…

28 красавіка, 2024