Крымінальную справу супраць жыхаркі Бабруйска завялі за ілжэсведчанне ў судзе – паведамляе Генеральная пракуратура.
Жыхарка Бабруйска ў сакавіку гэтага года выступала ў якасці пацярпелай на судовым пасяджэнні. На гэтым пасяджэнні разбіралі справу яе сужыцеля, які пагражаў жанчыне забойствам. На папярэдніх допытах бабруйчанка давала паказанні, з якіх віна мужчыны была відавочнай, тады як на судзе яна выступіла ў абарону сужыцеля і заявіла, што ніякіх злачынных дзеянняў супраць яе ён не здзяйсняў. Супярэчнасць у паказаннях была тут жа ўстаноўленая ў зале суда, пасля чаго на жанчыну была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 401 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Падчас разгляду справы ў судзе абвінавачаная не зьявілася на першае судовае паседжаньне. У выніку суд аб’явіў абвінавачаную ў вышук і прымяніў да яе стражэйшую меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. На чарговае судовае паседжанне яна была дастаўленая канвоем са следчага ізалятара.
Падчас судовага разбору жанчына прызнала віну і раскаялася. Яна расказала, што ілжывыя паказанні ў якасці абвінавачанай дала з-за жалю да свайго сужыцеля. Ёй прызначалі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь – 1 110 рублёў.
Фота ілюстрацыйнае
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…