Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы па ўсім, асабліва не разбіраецца. На агаворку Анатоля Ісачанкі звярнула ўвагу выданне Zerkalo.
Пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкай, кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама выступіў перад журналістамі з заявай:
– У нас у Магілёўскай вобласці ёсць добрыя пляцоўкі з энергетычнымі магутнасцямі, усё неабходнае для таго, каб будаваць DOTA-цэнтры, майнінгавыя фермы.
Пазней агаворку Анатоля Ісачанкі выразалі з матэрыялаў рэсурса БелТА, паправіўшы ў тэкставай расшыфроўцы DOTA-цэнтры (відаць, прысвечаныя папулярнай гульні DOTA-2) на “дата-цэнтры” – цэнтры для захавання і апрацоўкі масіўных аб’ёмаў інфармацыі.
Цікава, што ідэю стварэння ў Беларусі вялікіх дата-цэнтраў у свой час агучваў кандыдат у прэзідэнты Беларусі і асноўны канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года Віктар Бабарыка.
Фота ілюстратыўнае.
Сразу две новости в Хотимске: район занесен на областную доску почета за успехи в социально-экономическом…
На территории Быховского района прошла масштабная вахта памяти. В результате поисковых работ были обнаружены останки…
Армия выдвигает личный состав для помощи аграриям в жатве. Особенно почетно биться за урожай на…
У лесе непадалёк ад Быхава ва ўрачыстай атмасферы чыноўнікі адкрылі помнік зробленай 65 гадоў таму…
Горецкая передвижная механизированная колонна №1 обратилась в Экономический суд Могилевской области с заявлением о банкротстве.…
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як паведамляе БАЖ, паводле…